Канцэпцыя павышэння якасці паслуг па перавозцы пасажыраў грамадскім транспартам на 2015-2020 гады зацверджана ў Мінску. Такое рашэнне было прынята сёння на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Як расказаў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, стратэгічнымі мэтамі канцэпцыі з'яўляецца забеспячэнне балансу і канкурэнтаздольнасці паміж гарадскім пасажырскім і асабістым транспартам, а таксама павелічэнне хуткасці руху гартранспарту. Так, сярэдняя па горадзе хуткасць зносін (хуткасць з улікам запланаваных і вымушаных спыненняў) пры паездках на легкавым аўтамабілі складае больш за 30 км/гадз, на наземным пасажырскім транспарце — 15-20 км/гадз. З 2015 года хуткасць трамвая плануецца павялічыць да 18 км/гадз, тралейбуса і аўтобуса - да 20 км/гадз, хуткаснага аўтобуса — да 24 км/гадз, аўтобусаў экспрэсных зносін — да 28 км/гадз.

Тактычнымі мэтамі зацверджанай канцэпцыі з'яўляюцца вывад акупнасці наземных відаў гартранспарту на ўзровень не менш як 50%, а метрапалітэна — 70% адпаведна, а таксама павелічэнне сумарнай долі метрапалітэна, трамвая, электрапаяздоў гарадскіх ліній да 50% ад агульнага аб'ёму перавозак. Сёння ўзровень акупнасці сталічнага гартранспарту складае 40-50%.

Паводле слоў Валерыя Шкуратава, адной з галоўных умоў павышэння акупнасці перавозак з'яўляецца ўдасканаленне маршрутнай сеткі горада. «Выдзяленне паласы, прызначанай для руху толькі грамадскага транспарту, істотна павысіць хуткасць і бесперабойнасць перавозак аўтобусамі і тралейбусамі. А скарачэнне часу паездкі ў транспарце забяспечыць рост колькасці пасажыраў, а таксама павелічэнне долі гартранспарту ў аб'ёме паездак насельніцтва», — адзначыў дырэктар установы.

Павышэнне камфортнасці і бяспекі паездак насельніцтва ў грамадскім транспарце непасрэдна звязана і з абнаўленнем рухомага саставу. Так, з 2015-га па 2020 год у Мінску плануецца набыць 950 аўтобусаў, 800 тралейбусаў, 40 трамваяў, 62 вагоны метрапалітэна, 150 мікрааўтобусаў.

Гарадскі грамадскі транспарт Мінска штогод перавозіць амаль 900 млн пасажыраў у год. Самым папулярным у гараджан відам транспарту з'яўляецца метро. На другім месцы па папулярнасці знаходзяцца аўтобусы, затым ідуць тралейбусы, маршрутныя таксі, трамваі, таксі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0