Сілы самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» спыняць агонь і адыдуць ад лініі размежавання, калі Расія стане гарантам мірнага працэсу на ўсходзе Украіны. Пра гэта ў пятніцу, 17 кастрычніка, заявіў «Інтэрфаксу» віцэ-прэм'ер «ДНР» Андрэй Пургін.

«Безумоўна, калі Расія выступіць гарантам бяспекі ў рэгіёне, мы гатовыя спыніць агонь і адвесці ўзбраенні ад лініі судакранання», - сказаў ён.

Па словах Пургіна, цяпер прадстаўнікі АБСЕ не могуць у належнай меры сачыць за выкананнем рэжыму перамір'я, бо ў іх «толькі мандат назіральнікаў, а не кантралёраў».

Ён таксама папрасіў Расію пераканаць Украіну пачаць размініраванне тэрыторыі, дзе ішлі баі.

Украінскі бок і сепаратысты, па словах віцэ-прэм'ера «ДНР», ўзгаднілі каля 75% лініі размежавання. Там, дзе лінія ўзгоднена, баі не вядуцца, у іншых месцах «баесутычкі здараюцца».

Падпісаны ў Мінску мемарандум прадугледжвае стварэнне буфернай зоны. Яна фармуецца на аснове лініі судакранання бакоў па стане на 19 верасня, ад гэтай лініі адкладаецца не менш за 15 кіламетраў з кожнага боку. Адтуль павінна быць выведзена цяжкае ўзбраенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?