17 кастрычніка ў Камітэце салдацкіх маці горада Будзёнаўска Стаўрапольскага краю «Маці Прикумья» прайшоў ператрус. Адначасова кіраўніцы арганізацыі Людміле Багаценкавай было выстаўленае абвінавачванне па арт. 159 КК РФ (махлярства). 73-гадовая праваабаронца была затрыманая і змешчаная ў СІЗА. Да панядзелка з ёй не зможа звязацца нават адвакат.

Праваабаронцы адназначна расцэньваюць затрыманне і змяшчэнне Людмілы Багаценкавай у СІЗА як акт застрашвання ў сувязі з яе дзейнасцю.

Багаценкава многія гады актыўна абараняе ваеннаслужачых, выкрываючы факты бесчалавечнага абыходжання і катаванняў салдатаў тэрміновай службы. Апошнія месяцы яна расследавала абставіны гібелі расійскіх вайскоўцаў на Украіне ў ліпені-жніўні 2014 года. Праваабаронца кансультавала кантрактнікаў, як ім дзейнічаць, каб іх незаконна не адправілі ў Украіну.

У жніўні Багаценкава перадала ў Раду пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека звесткі аб загінулых 9 і 11 жніўня 2014 года нібыта «ў раёне вайсковага палігона ў Растоўскай вобласці» дзевяці расейскіх вайскоўцаў, якія праходзілі ваенную службу па кантракце ў 18 мотастралковай брыгадзе (в/ч 27777).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?