Украіна пагадзілася на ўсе прапанаваныя Расеяй ўмовы пагашэння доўгу за газ, але паколькі ў яе недастаткова грашовых сродкаў, вырашэнню праблемы можа дапамагчы Еўракамісія, перадаўшы сродкі Украіне.
Аб гэтым сказаў кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер журналістам па выніках перамоваў у Мілане, паведамляе Цэнзар.НЕТ са спасылкай на Інтэрфакс-Украіна.
Як заявіў кіраўнік «Газпрома», «на сёння Украіна пагадзілася з тым, што першы транш у 1,45 млрд даляраў павінен быць заплачаны да пачатку паставак».
«Яна пагадзілася з тым, што да канца года павінна быць пагашаная сума ў 3,1 млрд даляраў», — заўважыў ён, падкрэсліўшы, што раней Украіна называла тэрмін — да канца першага квартала 2015 года.





