ДАІ Фрунзенскага раёна Мінска 21 кастрычніка правядзе акцыю «Зімовую шыну — на машыну!», паведамляе БелТА.
У Фрунзенскім раёне Мінска інспектары ДАІ будуць спыняць ужо «пераабутыя» ў зімовую гуму аўтамабілі і ўручаць кіроўцам падарункавы сертыфікат на бясплатную мыйку «Люкс».
Кіроўцам, якія яшчэ не паспелі замяніць гуму, будуць уручаныя спецыяльныя сертыфікаты з 50%-й зніжкай на замену шын. «Сертыфікат бестэрміновы», — распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна Мінска.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам змяніць шыны, калі тэмпература знізіцца да 7 градусаў, пакуль ёсць магчымасць зрабіць гэта спакойна, без чэргаў на шынамантажах.





