«Так, абутак завозіцца імпартны, так, ён стане крыху даражэйшым, але нічога страшнага, зносім замест двух туфляў адны», — заявіла банкірка Надзея Ермакова падчас эканамінага крызіса ў сярэдзіне 2011-га.
Падчас Дня адкрытых дзвярэй, які 18 кастрычніка ўпершыню праводзіўся ў Нацбанку Надзея Ермакова была абутая ў чорныя туфлі-лодачкі.
А вось у такіх туфлях Ермакову сфатаграфавалі карэспандэнты «Еўрарадыё» ў 2011 годзе:
Як кажуць, знайдзіце дзесяць адрозненняў. Падобна, што гэта той самы абутак. А прайшло ўжо тры гады!
Іншы варыянт, Ермакова прыхільніца кансерватызму і набыла такія самыя туфлі.
* * *
Як, ашчаджаючы на туфлях, адкласці на два катэджы ў Драздах. Гісторыя поспеху Надзеі Ермаковай





