У Гродне, дзе Быкаў доўгі час жыў, паявіцца вуліца яго імя. Але месца выбранае на ўскрайку горада.

За апошні час да Гродна далучылі навакольныя вёскі. На месцы некаторых або побач зь імі будуюць новыя спальныя мікрараёны. Вуліца Быкава будзе ў адным з такіх, называецца ён Альшанка. Назва прыгожая, але не больш таго. Будуецца ён у далёкай, занёманскай частцы горада, за птушкафабрыкай. Прычым не адразу за ёй, а — на адлегласці. Бо вялікую плошчу займае санітарная зона фабрыкі, дзе жытло будаваць нельга.

Такім чынам, і вуліца пісьменніка будзе, і ніхто, апроч жыхароў шматпавярховікаў, аб ёй не даведаецца.

Тыя, хто змагаўся за вуліцу Быкава, адчуваюць расчараванне і горыч. Яны прапаноўвалі прапанаваць у імя Быкава вуліцу, якая носіць імя першага фармальнага кіраўніка РСФСР Свярдлова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?