Расійская спявачка Жана Фрыске, на лячэнне якой пры падтрымцы Першага канала і Русфонда было сабрана 68 мільёнаў рублёў, скончыла курс лячэння ад рака і вярнулася з Кітая ў Маскву.

Жанна Фрыске ідзе на папраўку, паведаміў бацька спявачкі

Як паведаміў тэлеканал «Расія-24», лячэнне Фрыске доўжылася каля года. Па словах лекараў, удалося дамагчыся працяглай рэмісіі. Як паведамляецца, Фрыске ходзіць самастойна, адмовіўшыся ад інваліднага крэсла, і шмат гуляе.

Спявачка, у якой была выяўленая пухліна мозгу, раней праходзіла курс эксперыментальнага лячэння нанавакцынай ў анкалагічнай клініцы Нью-Ёрка. Чарговы курс, як паведамляецца, яна прайшла ў Кітаі.

Пра тое, што ў Фрыске пухліна мозгу (гліабластома), шырокай грамадскасці стала вядома ў студзені гэтага года, пасля афіцыйнай заявы яе грамадзянскага мужа, тэлевядучага Дзмітрыя Шэпелева. Расейскі Першы канал сумесна з Русфондам арганізаваў збор сродкаў для актрысы. Сабраць удалося каля 68 мільёнаў рублёў - больш, чым патрабавалася на аплату яе лячэння. Частка сродкаў Фрыске пералічыла на дапамогу дзецям, якія пакутуюць на анкалагічныя захворванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?