Пра такі намер заявіў лідар данецкіх сепаратыстаў Аляксандр Захарчанка ў Новаазоўску.

Кіраўніцтва ДНР мае намер увесці на падкантрольных яму тэрыторыях маскоўскі час, перадае УНІАН.

«Мы станем у свой часовы пояс і будзем па ім жыць. Новы год мы сустрэнем паводле маскоўскага часу», — адзначыў Захарчанка.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, з якога канкрэтна моманту адбудзецца гэты пераход.

Цяпер ДНР жыве паводле кіеўскага часу, розніца з маскоўскім складае адну гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?