Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі паходжанне спарвання як формы рэпрадукцыі жывых істот.

Міжнародная каманда даследчыкаў прыйшла да высновы, што рыба, якая жыла 385 мільёнаў гадоў таму і вядомая пад лацінскай назвай Microbrachius dicki, была першым відам жывых арганізмаў, які для рэпрадукцыі выкарыстаў сэкс замест нерасту.

Гэтая рыба была каля васьмі сантыметраў у даўжыню і жыла ў азёрах на тэрыторыі цяперашняй Шатландыі.

Самцы гэтай рыбы мелі Г-падобны прыдатак, які яны ўводзілі ў невялікую касцяную структуру ў задняй частцы рыбы-самкі.

Парадаксальным чынам, як сцвярджаюць навукоўцы, у ходзе далейшай эвалюцыі гэты від рыбы затым зноў вярнуўся да нерасту.

Прайшло яшчэ некалькі мільёнаў гадоў, перш чым спарванне як спосаб рэпрадукцыі з'явіўся у продкаў акул і скатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?