Сярэдні месячны брута-заробак (да выплаты падаткаў) у другім квартале (красавік-чэрвень) 2014 года, у параўнанні з тым жа перыядам 2013 года, больш за ўсё ў краінах Балтыі вырас у Латвіі, паведамляе Delfi.

Квартальны прырост самым вялікім быў у Эстоніі — 5,8%. У Латвіі ён склаў 2,9%, у Літве — 1,7%.

У Эстоніі сярэдні брута-заробак складае 1 023 еўра, у Латвіі — 762 еўра, у Літве - 682 еўра.

У Латвіі і Эстоніі з 1 студзеня 2014 года была павышана мінімальная зарплата: у Латвіі — з 285 да 320 еўра (на 12,5%), у Эстоніі — з 320 да 355 еўра (на 10,9%).

Нагадаем, што згодна са звесткамі Белстата, сярэдні налічаны (брута) заробак у Беларусі ў жніўні склаў 6 млн 364,5 тыс. рублёў (каля 465-470 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0