У сувязі з забастоўкай пілотаў Lufthansa 20 кастрычніка адмененыя рэйсы гэтай авіякампаніі з Мінска, паведамілі ў сэрвісным цэнтры кампаніі ў беларускай сталіцы.
«Паколькі абвешчана забастоўка, рэйсы сёння выконвацца не будуць. Калі патрабаванні страйкоўцаў будуць выкананы сёння, то заўтрашнія рэйсы адбудуцца», — сказалі ў кампаніі.
20 кастрычніка павінны былі адбыцца рэйсы Мінск — Франкфурт-на-Майне ў 13.40 і Франкфурт-на-Майне — Мінск у 20.40.
Лётчыкі авіякампаніі Lufthansa абвясцілі чарговую двухдзённую забастоўку 20 і 21 кастрычніка. Авіяперавозчык плануе адмяніць 1.450 рэйсаў. Па ўсёй Германіі адмяняюцца пасажырскія рэйсы авіялайнераў мадэляў Airbus А320, Boeing 737 і Embraer. Прафсаюз заклікаў пілотаў прыпыніць працу на 35 гадзін - з 13.00 панядзелка да 23.59 аўторка.
Кампанія Lufthansa настойвае на тым, каб лётчыкі на некалькі гадоў пазней выходзілі на аплачваную пенсію, а прафсаюз спрабуе гэтага не дапусціць. Кампрамісныя прапановы прафсаюза авіякампанію не задавальняюць. З красавіка 2014 пілоты найбуйнейшай у Еўропе авіякампаніі правялі ўжо сем забастовак.





