Аляксандр Лукашэнка патрабуе сысці ад учорашніх стандартаў у сістэме вышэйшай адукацыі.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі ў Беларусі.

Многія спецыялісты, навучэнцы за кошт бюджэту, застаюцца незапатрабаванымі. «І ўсё таму, што сістэма вышэйшай адукацыі грунтуецца на патрэбах учорашняга дня і не рыхтуе тых, хто рэальна патрэбен эканоміцы краіны. Але дзіўна, чаму сістэма вышэйшай адукацыі можа працаваць па учорашніх стандартах і рыхтаваць па патрэбах учорашняга дня? — сказаў ён. — Значыць, тут наогул няма ніякай арганізаванасці і арганізацыі.

Сістэма адукацыі, калі яна павінна рыхтаваць па патрэбах сённяшняга дня, павінна атрымліваць выразны і пэўны заказ. Значыць, і гэтага няма?»

Падрыхтоўка кадраў часцяком вядзецца без уліку ўдасканалення і мадэрнізацыі вытворчасці. Многія арганізацыі не могуць вызначыць заказ на спецыялістаў нават на кароткатэрміновую перспектыву, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?