Праваабаронцу Людмілу Багаценкаву вызвалілі з СІЗА.

73-гадовая Багаценкава была затрыманая і арыштаваная ў пятніцу, 17 кастрычніка. Напярэдадні яе даставілі ў СІЗА Пяцігорска. На пасяджэнні суда пра абранне меры стрымання Багаценкавай, якая мае другую групу інваліднасці, стала дрэнна. Ёй выклікалі хуткую дапамогу.

Праваабаронцы прад'яўлена абвінавачванне ў махлярстве. Адначасова паліцыя правяла ператрус у кабінеце, які арандуецца аддзяленнем «Камітэта салдацкіх маці» па Будзёнаўску і Будзёнаўскім раёне Стаўрапольскага краю («Маці Прыкум'я»), што ўзначальвае Багаценкава.

У жніўні Людміла Багаценкава перадала ў СПЧ звесткі аб гібелі дзевяці вайскоўцаў, якія праходзілі службу па кантракце ў 18 мотастралковай брыгадзе (в/ч 27777). Члены Савета накіравалі ў Галоўнае ваеннае следчае ўпраўленне Следчага камітэта інтэрнэт-зварот з просьбай распачаць крымінальную справу. Адказ так і не быў атрыманы. 14 кастрычніка, як паведамляецца на сайце «салдацкіх маці Санкт-Пецярбурга», спісы загінулых салдат перадалі асабіста прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?