Міністэрства абароны Нідэрландаў адпрэчыла здагадкі расійскага боку аб тым, што замежная падводная лодка, якая нібыта падавала сігнал бедства з раёна Стакгольмскага архіпелага, належыць галандскім ВМС.

У нідэрландскім ваенным ведамстве кажуць, што ім вядома аб расійскіх сцвярджэннях з адкрытых крыніц.

«Гэта зусім дакладна не галандская падводная лодка», - заявіла Бі-бі-сі прэс-сакратар міністэрства абароны Нідэрландаў.

У панядзелак РІА «Новости» распаўсюдзіла заяву неназванай крыніцы ў мінабароны Расиі, па словах якога падводная лодка, якую Швецыя шукае ў сваіх тэрытарыяльных водах, можа належаць ВМС Нідэрландаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?