Павал Ранкаў (Pavol Rankov) стаў падвойным лаўрэатам: атрымаў Літаратурную прэмію «Ангелус» і ўзнагароду чытачоў імя Наталлі Гарбанеўскай за аповесць «Гэта сталася першага верасня (або калісьці там)». Арганізатарам і фундатарам прэміі з’яўляецца горад Вроцлаў.

Павал Ранкаў нарадзіўся ў 1964 годзе, гэта адзін з самых цікавых славацкіх пісьменнікаў, чыя творчасць перакладзеная на шматлікія еўрапейскія мовы, а таксама на японскую, хіндзі і арабскую. Лаўрэат прэстыжных міжнародных і славацкіх прэмій.

У пераможнай кнізе гаворка ідзе пра часы Другой сусветнай вайны ў чэхаславацкім мястэчку пры мяжы з Венгрыяй. У мястэчку жывуць і паміраюць чэхі, славакі, немцы, яўрэі, цыганы, балгары і палякі. У залежнасці ад прыходу чарговай улады, яны змяняюць біяграфіі, нават нацыянальнасці і імёны, каб выжыць.

У 2012 годзе прэмію «Ангелус» атрымала Святлана Алексіевіч за кнігу «У вайны не жаночы твар». У розныя гады ў фінал «Ангелуса» выходзілі таксама Наталля Бабіна і Ігар Бабкоў.

Спіс кніг, кваліфікаваных на Ангелус-2014:

  1. Mieczysław Abramowicz, «Bowiem jak śmierć potężna jest pamięć» /Wydawnictwo OSKAR/
  2. Monika Białkowska, «Sukienka ze spadochronu» /Hajdasz Production/
  3. Edward Bochnak, «Niepokojne morze» /Wydawnictwo AGNI/
  4. Radovan Brenkus, «Powroty piekła» /Wydawnictwo ABILION/
  5. Jelena Czyżowa, «Czas kobiet» /Wydawnictwo Czarne/
  6. Adam Dobrotka, «Słodki żywot. Moja historia» /Wydawnictwo Poligraf/
  7. Olgierd Dziechciarz, «Małopolski» /MAMIKO/
  8. Robert Gong, «Kokainowa miłość» /Firma handlowo-wydawnicza ALFA-ZET 7/
  9. Emil Hakl, «Zasady śmiesznego zachowania» /Wydawnictwo Afera/
  10. Marika Krajniewska, «Okno» /Wydawnictwo Papierowy Motyl/
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?