У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 20 кастрычніка мінскае «Дынама» выйграла ў Тальяці ў «Лады» з лікам 3:1 (2:0, 0:0, 1:1).

Шайбы ў мінчан закінулі Аляксандр Кулакоў (1.20, асістэнт — Артур Гаўрус), Джонатан Чычу (9.01, Аляксей Калюжны), Мэт Элісан (45.47, Шарль Лінгле).

Пасля 17 гульняў «Дынама» з 29 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 7 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме і зведаўшы 4 паражэнні ў асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайб 46-42).

Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 22 кастрычніка — з чалябінскім «Трактарам», 24-га — з ханты-мансійскай «Югрой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?