Пра гэта музыка з Drum Ecstasy напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Сябры, я вымушаны выдаліць пост пра нянавісць да таго, што навязваецца, у сувязі з тым, што незнаёмыя мне людзі сталі яго перепосчываць, ён быў адрасаваны сябрам для адкрыцця дастаткова жорсткай дыскусіі, але ўсё ж у абмежаваным коле знаёмых мне людзей. Дзякуючы жоўтай прэсе ён стаў здабыткам неакрэплых розумаў. І я ўжо атрымліваю пагрозы і абразы па тэлефоне і ў пошту», — паведаміў ён.
Учора Філіп Чмыр апублікаваў у сваім Фэйсбуку паведамленне «Я ненавіджу беларускую мову, як усё што мне навязваюць», што выклікала хвалю абурэння і кпінаў.





