У кнігарню «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці 37А) едуць сапраўдныя мумітролі з Фінляндыі! З імі можна будзе сфоткацца і паразмаўляць на ганку кнігарні. Потым Мумітроль і маленькая Мю запросяць дзетак і дарослых на мастацкае чытанне кніжкі пра прыгоды ў мумікраіне.
У ранішніку, акрамя саміх мумітроляў, возьмуць удзел перакладчыца Алеся Башарымава, а таксама выступяць Вера Бурлак і Віктар Жыбуль ды іншыя госці.
25 кастрычніка (субота), пачатак а 14-30. Уваход вольны. Ранішнік праводзіцца ў межах святкавання 100-годдзя з дня нараджэння фінскай пісьменніцы Туве Янсан.





