Кіроўца снегаўборачнай машыны, у якую ўрэзаўся самалёт бізнес-авіяцыі Falcon у аэрапорце Унукава, быў п'яны. Гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэта Расіі.
«Ужо ўстаноўлена, што вадзіцель снегаўборачнай машыны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення», — распавёў яе старшыня Уладзімір Маркін.
Ён таксама адзначыў, што, магчыма, ад выканання абавязкаў на перыяд расследавання крымінальнай справы будуць адхіленыя шэраг супрацоўнікаў Унукава.
У той жа час адвакат кіроўцы Аляксандр Карабанаў сцвярджае, што яго падабаронны не п'е зусім.
Паводле папярэдніх звестак, у ноч на 21 кастрычніка пры ўзлёце ў аэрапорце Унукава-3 чатырохмясцовы самалёт Falcon (які вылятаў у Парыж) зачапіў аўтамабіль спецтэхнікі, загарэўся і ўпаў на ўзлётна-пасадачную паласу.
На борце самалёта знаходзіліся адзін пасажыр, прэзідэнт французскай нафтавай кампаніі Total Крыстоф дэ Маржэры, і тры члены экіпажа. Усе яны загінулі.





