У Мінску ў мікрараёне Уручча па прыкметах сёння былі затрыманыя трое маладых людзей, якія ўцяклі ў ноч на 20 кастрычніка з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя.
Аб гэтым БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Інфармацыя пра магчымае месцазнаходжанне ўцекачоў у праваахоўныя органы паступіла ад мясцовай жыхаркі, якая напярэдадні ўбачыла арыенціроўкі аб іх вышуку ў СМІ.
Дарэчы, усе трое былі асуджаныя да прымусовых мераў лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем. Двое з затрыманых — ураджэнцы Брэсцкай вобласці, адзін — мінчанін.





