Расія вырашыла абмежаваць пастаўкі прадукцыі з Мінскага мясакамбіната з-за афрыканскай чумы свіней (АЧС). Пра гэта паведамляе Рассельгаснагляд.

Галоўны ветінспектар Расіі Яўгеній Непаклонаў паведаміў пра выяўленне ў чатырох з пяці пробаў мяса гэтага камбіната геному афрыканскай чумы свіней.

«Дадатковы аналіз пробаў ва Усерасійскім навукова-даследчым інстытуце ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук пацвердзіў дакладнасць дыягностыкі. У гэтай сітуацыі Рассельгаснагляд вымушаны ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі, вырабленай Мінскім мясакамбінатам», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?