Па інтэрнэце шырока разышоўся сюжэт «Эспрэса ТБ» пра абарону ўкраінскімі абаронцамі Данецкага аэрапарта, у якім былі выкарыстаныя кадры знятыя і з боку расійскіх баевікоў, і з боку ўкраінцаў.

Асаблівую папулярнасць атрымалі выкарыстаныя ў ім іранічныя камэнтары адносна звычаяў баевікоў, зробленыя самімі абаронцамі — афіцэрам 79-й асобнай аэрамабільнай брыгады па мянушцы «Маршал» і ягонымі падначаленымі. У адносна спакойныя хвіліны на сваіх пазіцыях яны таксама рабілі вясёлыя і пазітыўныя відэа — напрыклад, дзякавалі дзеткам за прысланыя малюнкі і цёплыя рэчы.

На гэтых выходных «Маршал» і ягоныя жаўнеры вярнуліся ў свой горад Мікалаеў на ратацыю. Пасля адпачынку яны вернуцца ў бой. Расійскія баявікі штурмуюць аэрапорт Данецка з сярэдзіны верасня, ужо некалькі разоў заяўлялі пра ягоны захоп, аднак гэтая інфармацыя кожны раз аказвалася несапраўднай. Зручныя абарончыя пазіцыі, добры баявы дух і якасная падтрымка з боку артылерыі кожны раз дазвалялі ўкраінцам адкідаць праціўніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?