Дэгі Дудаева — сына былога прэзідэнта Чачні Джахара Дудаева, пракурор у Вільні прапанаваў пакараць дзевяццю месяцамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на адзін год.
Паводле сцвярджэння пракурора, Д.Дудаеў сваю віну прызнаў, але адмаўляе, што дзейнічаў у складзе арганізаванай групы. Злачынныя дзеі ён здзяйсняў, нібыта, з жадання дапамагчы выехаць з Расіі сваякам, якія не маглі гэтага зрабіць з-за свайго сваяцтва з былым чачэнскім лідарам.
Раней Д.Дудаеў казаў, нібы хацеў дапамагчы перабрацца ў Еўропу сем'ям, якім небяспечна жыць на Каўказе.
Яго таксама вінавацяць у захоўванні наркатычных рэчываў, але па гэтым абвінавачванні ўжо мінуў тэрмін даўніны.
Пракуратура ўстанавіла, што трое абвінавачаных у неўстаноўленых асоб набылі сапраўдныя літоўскія пашпарты, пасля чаго, па замове Д.Дудаева, падрабілі іх, смакетаваўшы па прадстаўленых ім анкетных звестках.





