Кіроўца снегаўборачнай машыны Уладзімір Мартыненкаў, з якой сутыкнуўся самалёт Falcon 50 (у выніку якой загінуў кіраўнік кампаніі Total Крыстоф дэ Маржэры) у аэрапорце Унукава ў Маскве, не ўжывае спіртныя напоі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на адваката Аляксандра Карабанава.

«Мой падабаронны пакутуе хранічным захворваннем сэрца, ён не п'е зусім, гэта могуць пацвердзіць і сваякі, і дактары», - заявіў адвакат. «У момант надзвычайнага здарэння ён быў цвярозы», - падкрэсліў Аляксандр Карабанаў.

Адвакат дадаў, што да абароны Уладзіміра Мартыненкава будзе прыцягнутая вялікая група абаронцаў. «Мы не хочам, каб адказнасць за надзвычайнае здарэнне перакладалі на простага чалавека», —сказаў ён.

Раней афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін паведаміў, што затрыманы кіроўца снегаўборачнай аўтамабіля знаходзіўся, паводле папярэдніх звестак, у стане ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?