Сёння ў штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола ў Вене адбылося лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раунда Кубка Еўрапейскай гандбольнай фдэрацыі (ЕГФ) сярод мужчынскіх камандаў.
Мінскаму СКА выпала сустрэцца з сербскай «Ваяводзінай». Першы матч армейцы згуляюць на выездзе 22/23 лістапада, а матч у адказ - дома 29 лістапада, паведамляе сайт беларускага клуба.
СКА у сёлетнім розыгрышы стартаваў з 2-га раўнду, абыграўшы на суме двух матчаў польскі «Гурнік» (34:30-дома, 30:33 у гасцях). «Ваяводзіна» стартуе з 3-га раўнду.
Пераожца двубою выйдзе ў групавы раўнд Кубка ЕГФ, дзе 16 камандаў будуць разбітыя на чатыры квартэты.





