На гэтым тыдні Беларусь наведае намеснік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі, які адказвае за ўсходнюю палітыку польскага знешнепалітычнага ведамства.
24 кастрычніка ў Мінску адбудзецца сустрэча Арлоўскі з лідарамі апазіцыі, паведаміў БелаПАН старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
«Наколькі я разумею, гэта будзе яго азнаямленчы візіт на новай пасадзе. Плануюцца яго сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці», — сказаў Лябедзька.
Томаш Арлоўскі быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Польшчы 1 верасня, дагэтуль працаваў паслом Польшчы ў Францыі і Манака.





