З 22 кастрычніка Расія ўвяла забарону на імпарт і транзіт ўсёй расліннай прадукцыі з Украіны, паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Ведамства заяўляе, што да сённяшняга дня не атрымала адказу на свае запыты ад Дзяржветфітаслужбы Украіны.
Паводле інфармацыі расійскага ведамства, грузы, якія паступаюць з Украіны, прыходзяць у Расію без маркіроўкі, што «можа тлумачыцца пастаўкай раслінных грузаў з Еўрапейскага саюза, якія падпадаюць пад санкцыі ў адказ Расіі».
Акрамя таго, у расліннай прадукцыі, што паступае з Украіны, як адзначаюць у Рассельгаснаглядзе, знаходзяць сельгасшкоднікі.





