Сын падазраецца ў забойстве бацькі ў Гарадзенскім раёне, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.
Трагедыя адбылася ў вёсцы Путрышкі ў ноч з 17 на 18 кастрычніка. Ёй папярэднічала распіццё спіртных напояў. Як мяркуецца, 48-гадовы сын папрасіў у бацькі-пенсіянера грошай на алкаголь, а калі той адказаў адмовай, стаў яго збіваць, наносячы шматлікія ўдары рукамі і нагамі. Ад атрыманых траўмаў пенсіянер 1935 нараджэнэня сканаў.
Раніцай на наступны дзень падазраваны сам выклікаў міліцыю.
Узбуджаная крымінальная справа. Назаўтра ў крыві падазраванага выявілі больш за 2 праміле этылавага спірту, гэта сведчыць аб тым, што ў момант злачынства ён быў моцна п'яны.
Вядома, што ў апошні час ў падазраванага былі вялікія праблемы з алкаголем.





