Жыхар Буда-Кашалёва асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі за забойства жонкі з-за курэння, паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.

Трагедыя адбылася ў першую шлюбную ноч. Пара, якая да гэтага жыла ў грамадзянскім саюзе каля дзесяці гадоў, вырашыла ўзаконіць свае адносіны. На вяселле запрасілі родных і блізкіх.

Калі госці разышліся, паміж мужам і жонкай распачалася сварка. Муж пабачыў жонку з цыгарэтай, хоць да гэтага яны дамовіліся, што яна кіне паліць. Мужчына схапіўся за стрэльбу. Адзіны стрэл стаў смяротным для яго жонкі. Пасля гэтага ён паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам, засунуўшы ў рот ствол стрэльбы і націснуўшы на курок. Аднак куля засела ў паднябенні. Медыкам удалося яго выратаваць.

У Буда-Кашалёва адбылося выязное пасяджэнне абласнога суда. Абвінавачаны прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?