«Наведалі з сябрамі ды дзеткамі Ніла Гілевіча. Павіншавалі яго з Днём народзінаў, расказалі вершыкаў, наеліся цукерак і пад'елі ўсе прапанаваныя яблыкі», — піша ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч.
«Пацешылі, нагагаталі і стамілі пісьменніка. Напрыканцы, калі мы сыходзілі сказаў: «Дзякуй Вам, што прыйшлі з дзеткамі. Я ж ніколі не выступаў перад такімі маленькімі! Школьнікі былі (…і тое калі?), а вось каб з садочка…»
Нашы дзеткі з царквы размаўляюць па-беларуску, што як мёд на вусны клалося таму, хто за мову паклаў сваё жыццё. «Як-як завуць? Астап? Даніла? Аліва? Сцеша? Гэта Стэфанія? Божа! Ніводнага звычайнага імя!»
Не забывайцеся на тых, хто ўсё жыццё жыве дзеля іншых. Усім патрэбнае простае чалавечае: увага, клопат, дабрыня, цеплыня, смех і ўсмешкі. Не забывайцеся! Каб не было позна».





