«З наступнага года ў сувязі з запускам Еўразійскага эканамічнага саюза адносіны Расіі і Беларусі атрымаюць новае вымярэнне», — заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, адкрываючы 21 кастрычніка ў Мінску пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. 

«Мы пераходзім да новага этапу інтэграцыі, дзе павінна быць забеспячэнне чатырох свабод — тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу. Але фармат Саюзнай дзяржавы не знікае, а паступова ўмацоўваецца. Узаемадзеянне Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы з Еўразійскай эканамічнай камісіяй неабходна пашыраць», — сказаў расійскі прэм'ер. 

Ён адзначыў, што сёлета назіраецца зніжэнне двухбаковага тавараабароту — прыблізна на 4%. «Але тут прычыны розныя, уключаючы сітуацыю ў сусветнай эканоміцы, у нацыянальных эканоміках, знешнія фактары, якія ціснуць на нашы эканомікі», — сказаў Мядзведзеў. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ёсць магчымасці для павелічэння двухбаковага гандлю, у тым ліку за кошт павелічэння паставак беларускіх тавараў на расійскі рынак. «Лічу важным, што ў цяперашняй няпростай сітуацыі мы захавалі аб'ём бюджэту Саюзнай дзяржавы ў памеры пяці мільярдаў рублёў», — дадаў Мядзведзеў, адзначыўшы, што бюджэтныя сродкі будуць накіраваныя на рэалізацыю саюзных праграм у розных сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?