Саюзны Саўмін зацвердзіў індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2015 год.
Балансы зацверджаны на год. «Прадугледжваецца, што ў Беларусь паступіць 23 млн т нафты, у тым ліку 22 млн т трубаправодным транспартам», — пракаменціраваў прадстаўнік Савета Міністраў Беларусі. Адпаведна Беларусь паставіць у Расію нафтапрадукты ва ўзгодненых аб'ёмах. «Прычым усе прынцыпы цэнаўтварэння будуць рыначнымі», — адзначыў ён.
Як расказаў прадстаўнік Саўміна, калі Беларусь адхіляецца больш як на 10 працэнтаў ад аб'ёмаў пастаўкі аўтамабільных бензінаў на рынак Расіі, бакі ўступаюць у кансультацыі, і ёсць права ў залежнасці ад гэтага скарэкціраваць пастаўкі Расіяй нафты.
Сёння ў Мінску Саюзны Саўмін зацвердзіў індыкатыўныя балансы ключавых таварных рэсурсаў. Яны падразумяваюць рост паставак беларускай прадукцыі ў Расію, у першую чаргу харчовай.
Паліўна-энергетычны баланс Саюзнай дзяржавы вызначае аб'ёмы ўзаемных паставак як сыравіны, так і гатовай прадукцыі, у прыватнасці нафтапрадуктаў, на год. У 2014 годзе ў цэлым запланавана пастаўка 23 млн т нафты, з іх 21,5 млн т — трубаправодным транспартам. Гэты аб'ём зыходзіць з планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, прынятых на бягучы год. У 2013 годзе штоквартальна на беларускія заводы паступала 5,75 млн т расійскай нафты.





