Вось карта сучаснай Польшчы з размеркаваннем працэнта дамоў і кватэраў, абсталяваных санвузлом у хаце (туалет і ванна ці душ). Чым цямнейшы фон, тым ніжэйшы працэнт. Чорныя лініі — межы прыналежнасці зямель былой Рэчы Паспалітай у 1812—1915 гадах.
Усходняя частка Польшчы была пад Расійскай Імперыяй. Заходняя — у складзе Прусіі. Паўднёвая — у Аўстра-Венгерскай імперыі.
Адсталасць, сфарміраваная ў ХІХ ст., дагэтуль дае пра сябе знаць.