У РНБА Украіны заяўляюць, што маюць доказы таго, што па сілах АТА былі выкарыстаныя сістэмы «Смерч», якія баевікам дала Расія.

Пра гэта паведаміў спікер РНБА Андрэй Лысенка, адказваючы на пытанне аб ужыванні баевікамі касетных снарадаў, забароненых міжнародным правам.

«Сапраўды, у нас ёсць доказ таго, што па пазіцыях сіл АТА былі ўжытыя рэактыўныя зарады з сістэмы залпавага агню «Смерч», — паведаміў ён.

фота РНБА

фота РНБА

«Дадзеныя зарады былі зробленыя згодна з маркіроўкай на іх — у 2003 годзе 16 чэрвеня. Украіна атрымлівала падобныя зарады раз у 1991 годзе, гэта значыць да набыцця сваёй незалежнасці», — падкрэсліў ён.

«Гэты факт сведчыць аб тым, што снарады, якія былі выкарыстаныя тэрарыстамі, паходзяць з тэрыторыі Расіі. Таксама гэта кажа пра тое, што яны былі выкарыстаныя штатна падрыхтаванымі падраздзяленнямі расійскай арміі, паколькі зрабіць запуск гэтымі зарадамі могуць толькі гадамі падрыхтаваныя людзі. У тэрарыстаў не было такой магчымасці», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?