Паліцыя Атавы расследуе прынамсі тры інцыдэнты са стралянінай, якія мелі месца ў сераду раніцай у цэнтры канадскай сталіцы.

Каля 10 раніцы паводле мясцовага часу (17:00 па Мінску) невядомы ўсчаў страляніну каля Нацыянальнага ваеннага мемарыяла ў сталіцы Канады Атаве, размешчанага непадалёк ад парламента краіны, а затым забег у будынак парламента і зрабіў некалькі стрэлаў.

Паводле відавочцы, узброены мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах, якія стаялі на варце каля ваеннага мемарыяла.

У ходзе страляніны ля мемарыяла быў паранены адзін вайсковец. Ён пазней памёр ад ран, напісаў у Twitter міністр занятасці Канады Джэйсан Кені.

Кені паведаміў таксама, што быў паранены адзін супрацоўнік службы аховы парламента.

Паступаюць паведамленні і пра трэці інцыдэнт са стральбой — у гандлёвым цэнтры «Рыда» ў цэнтральнай частцы Атавы.

Каля Нацыянальнага мемарыяла быў паранены адзін вайсковец, AFP

Каля Нацыянальнага мемарыяла быў паранены адзін вайсковец, AFP

Як перадае канадская тэлекампанія Сі-бі-эс, той, хто страляў ўнутры парламента, быў забіты.

Прадстаўнік паліцыі пацвердзіў Сі-бі-эс, што ўлады лічаць, што ў гэтых інцыдэнтах, удзельнічалі некалькі чалавек, і вядуць пошук іншых падазраваных.

Прэм'ер-міністра эвакуявалі

Будынак парламента і прылеглы раён заблакаваныя сіламі бяспекі.

Прэм'ер-міністр краіны Стывен Харпер пакінуў парламенцкі комплекс і знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе канадскае тэлебачанне са спасылкай на атачэнне прэм'ера.

Паліцыя Атавы папярэджвае, што ў раёне парламента магло быць двое ці трое ўзброеных нападнікаў.

Раней карэспандэнт канадскай тэлекампаніі Сі-бі-эс паведаміў, паліцыя вядзе пагоню яшчэ за двума падазраванымі ў раёне Парламенцкага ўзгорка.

Пагроза сярэдняга ўзроўню

Канадскія ўлады абвясцілі, што ўсе вайсковыя базы на тэрыторыі краіны закрыты для наведвання староннімі асобамі, а вайскоўцам рэкамендавана не пакідаць іх тэрыторыю.

Раней у сераду ўлады Канады перагледзелі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне, змяніўшы яго з «нізкага» на «сярэдні».

У аўторак канадская паліцыя абвясціла, што чалавек, які збіў машынай двух вайскоўцаў, да гэтага знаходзіўся пад наглядам службаў бяспекі па падазрэнні ў сувязях з баевікамі-ісламістамі.

Нападнік быў застрэлены.

Адзін з двух вайскоўцаў, якія сталі ахвярамі гэтага нападу, памёр вечарам у панядзелак.

Паліцыя мяркуе, што ў нападзе на парламент удзельнічалі некалькі чалавек, Reuters.com

Паліцыя мяркуе, што ў нападзе на парламент удзельнічалі некалькі чалавек, Reuters.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?