Паражэнне ў вайне, развязанай Пуціным, абернецца тэрытарыяльнымі стратамі для Расіі.

На яе могуць ускласці шэраг абавязацельстваў па вяртанні гістарычных тэрыторый суседніх дзяржаў. Пра гэта піша ў сваім блогу былы дарадца Уладзіміра Пуціна эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

«У выпадку развязвання маштабнага ваеннага канфлікту супраць значнай часткі сучаснага свету цяперашняя Расія хутчэй за ўсё будзе мець справу з кааліцыяй дзяржаў, сукупная ваенная, эканамічная, дэмаграфічная моц якіх пераўзыходзіць расійскія паказчыкі, як мінімум, у 16-18 разоў. Вынік такога супрацьстаяння прадказальны. Расія будзе разгромлена, яе эканамічны, жыллёвы, інфраструктурны патэнцыялы будуць разбураныя. На велізарных тэрыторыях будзе спынена электра-, вода-і газазабеспячэнне. Паўстане пагроза голаду і масавых эпідэмій. Пры такіх жа суадносінах страт, якія былі прадэманстраваныя ў папярэдніх сусветных войнах, колькасць ахвяр новага ваеннага канфлікту можа скласці дзясяткі мільёнаў чалавек. Значная частка Расіі можа быць акупаваная войскамі замежных дзяржаў, якія ўстановяць акупацыйны рэжым», — мяркуе Андрэй Іларыёнаў.

Расія, паводле яго слоў, можа пазбавіцца тых тэрыторый, па якіх перыядычна ўзнікаюць пэўныя прэтэнзіі.

«Пыталаўскі раён Пскоўскай вобласці пяройдзе Латвіі, Кінгісепскі раён Ленінградскай вобласці — Эстоніі, поўнач Карэльскага перашыйка, Прыладажская Карэлія, Печанга — Фінляндыі, Смаленская і Бранская вобласць - Беларусі, Варонежская і Растоўская вобласці, а таксама Краснадарскі край — Украіне, значныя тэрыторыі Заходняй Сібіры — Казахстану, не менш 1,5 млн квадратных кіламетраў Сібіры і Далёкага Усходу — Кітаю, Курыльскія выспы і Сахалін — Японіі», — піша ён.

Андрэй Іларыёнаў не выключае, што газавыя і нафтавыя радовішча, банкаўская сістэма і магістральныя трубаправоды могуць перайсці пад міжнародны кантроль.

«Калі расіяне пагодзяцца аддаць Украіне Крым? У выпадку прамой агрэсіі супраць значнай часткі сучаснага свету з боку РФ, краіна будзе разгромлена, яе патэнцыял будзе цалкам разбураны, а на велізарных тэрыторыях паўстане пагроза голаду і эпідэмій.

Абсалютная большасць тых, хто выжыў ва ўмовах страшнага ваеннага канфлікту расійскіх грамадзян шчыра падтрымае намер часовага ўрада (вар.: неадкладна і жорстка запатрабуе ад яго) неадкладна і безумоўна перадаць Крымскі паўвостраў яго безумоўнаму ўласніку — брацкай Украіне, аднаўленне нармальных дыпламатычных, эканамічных, чалавечых адносін з якой стане тады першачарговай задачай якая адраджаецца пасля жахлівай катастрофы расійскага грамадства. Нашмат прасцей для Расіі добраахвотна вярнуць Крым да пачатку рэалізацыі страшнага сцэнара», — заключае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0