У сераду расійскі прэзідэнт падпісаў адпаведны закон.

Папраўкі ўносяцца ў закон «Аб грашовым забеспячэнні ваеннаслужачых і прадастаўленні ім асобных выплат», якім раней былі прадугледжаны выплаты толькі сваякам салдат, што загінулі падчас збораў.

«Прадугледжваецца выплачваць штомесячную грашовую кампенсацыю таксама членам сем'яў ваеннаслужачых або грамадзян, прызваных на ваенныя зборы, зніклых без вестак пры выкананні імі абавязкаў ваеннай службы і ва ўстаноўленым законам парадку прызнаных без вестак адсутнымі або абвешчаных памерлымі», - гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Крамля.

Катэгорыі тых ваенных, сем'і якіх змогуць разлічваць на падтрымку, будзе вызначаць расійскі ўрад.

Папраўкі да закона ўступяць у сілу з 1 студзеня 2016 года. Раней ва ўкраінскіх СМІ і шэрагу расійскіх выданняў з'яўляліся паведамленні пра тое, што расійскія салдаты, ваюючыя на Данбасе, былі прызваныя на вучэнні ў Растоўскую вобласць, аднак у выніку апынуліся ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?