Басманны суд Масквы санкцыянаваў арышт да 21 снежня Уладзіміра Мартыненкі — кіроўцы снегаўборачнай машыны, з якой сутыкнуўся самалёт прэзідэнта кампаніі Total у аэрапорце Унукава.

На арышце настойвалі следства і пракуратура.

У судзе следчы заявіў, што ёсць падставы лічыць, што ў момант здарэння кіроўца быў нецвярозы. Пры гэтым дадзеныя экспертызы, якімі следства магло б гэта пацвердзіць, будуць гатовыя толькі праз 5-7 дзён.

Абарона прасіла суд змясціць абвінавачанага пад хатні арышт і заяўляла пра гатоўнасць унесці заклад у памеры 1 млн расійскіх рублёў (амаль 25 тысяч даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?