Пераход на стандарты НАТА дазволіць павысіць узровень абараназдольнасці Украіны. На сённяшні дзень — гэта адна са стратэгічных мэтаў развіцця «Украбаронпрама». Пра гэта заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара канцэрна Сяргей Пінькас.
Ён адзначыў, што тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні ўкраінскай арміі, выпушчана яшчэ ў савецкі час. Таму выкарыстанне стандартаў НАТА сёння з'яўляецца прыярытэтнай задачай, рашэнне якой дасць магчымасць перааснасціць ўкраінскую армію, істотна падвысіўшы такім чынам узровень абараназдольнасці дзяржавы.
«Гэта еўрапейская практыка. Па-першае, неабходна запазычанне тэхналогій, а, па-другое — разуменне, хто будзе выступаць інвестарам і якой будзе дзяржаўная замова», — растлумачыў ён.
Сёння каля 60 асноўных прадпрыемстваў-удзельнікаў канцэрна ўкараняюць сістэму кіравання якасцю ISO9001. Гэтыя стандарты дапамогуць структураваць менеджмент, фінансы, уніфікаваць вытворчыя працэсы, уключаючы ўнутраны аўдыт.
У найбліжэйшы час «Украбаронпрам» будзе працаваць як адзіная карпаратыўная сістэма еўрапейскага ўзору, а наступным крокам стане пераход на стандарты НАТА ў вытворчасці ўзбраення.