Зборная Беларусі апынулася на 106-м месцы ў новай версіі рэйтынгу ФІФА.

Нацыянальная зборная ўпершыню за 14 гадоў пакінула топ-100 рэйтынгу. У жніўні 2000 года каманда размяшчалася на 110-м месцы.

Самая нізкая пазіцыя ў табліцы ФІФА зборная Беларусі займала ў маі 1994-га — 142-е месца.

Лепшы рэйтынг зборная зарабіла пры Берндзе Штанге — у лютым 2011-га каманда дасягнула 36-га радка.

Сярод 53-х еўрапейскіх зборных, беларуская каманда на 43-м месцы, апярэджваючы толькі Грузію, Малдову, Азербайджан, Люксембург, Казахстан, Ліхтэнштэйн, Мальту, Фарэрскія а-вы, Андору і Сан-Марына (зборная Гібралтара ў рэйтынгу не значыцца).

Рэйтынг ФІФА, 23 кастрычніка 2014

1. Германія — 1669
2. Аргенціна — 1565
3. Калумбія — 1420
4. Бельгія — 1388
5. Галандыя — 1375
6. Бразілія — 1307
7. Францыя — 1191
8. Уругвай — 1184
9. Партугалія — 1175

Супернікі Беларусі па Еўра-2016 і каманды, што займаюць 105-і 107-я месцы


10. Іспанія — 1119…
19. Украіна — 920…
24. Славакія — 861…
99. Македонія — 340
105. Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны — 302
106. Беларусь — 301…
107. Судан — 298…
126. Люксембург — 233.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?