У ЗША ў аўторак прэзентавалі новую сацыяльную сетку Tsu, заснавальнікі якой абяцаюць дзяліцца даходамі ад рэкламы з карыстальнікамі.

Як паведамляе Mediasapiens са спасылкай на recode.net, асаблівасць новай сацсеткі ў тым, што карыстальнікі платформы атрымаюць плату за актыўнае размяшчэнне пастоў і запрашэнне сваіх сяброў далучыцца да сеткі.

Як распавёў заснавальнік рэсурсу Себасцьян Сабчак, платформа будзе забіраць сабе толькі 10% прыбытку ад рэкламы. Астатнія 90%, паводле яго слоў, будуць размяркоўвацца паміж карыстальнікамі. Выплаты карыстальнікам будуць залежаць ад колькасці праглядаў і перапостаў іх паведамленняў.

Ідэя праекта заключаецца ў тым, што на ўзнагароджанне заслугоўваюць і аўтары кантэнту. Па словах Себасцьяна Сабчака, папулярныя сёння сацсеткі, «як і радыёстанцыі, круцяць нечыя песні, але не даюць за гэта ніякага ўзнагароджання».

Акрамя дэсктопнай версіі, даступныя таксама версіі Tsu для iOS і Android.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?