Паўночная Карэя з 24 кастрычніка часова закрые ўезд для турыстаў з усіх краін з-за пагрозы распаўсюду ліхаманкі Эбола. Пра гэта ў чацвер, 23 кастрычніка, паведамляе японскае інфармацыйнае агенцтва Kyodo.
Па дадзеных агенцтва, пакуль невядома, колькі будзе доўжыцца гэта абмежаванне. Kyodo падкрэслівае, што забарона на ўезд закране ўсіх замежных турыстаў, незалежна ад таго, з якой краіны яны прыехалі.
Раней 23 кастрычніка СМІ Паўночнай Карэі распаўсюдзілі паведамленне аб тым, што краіна прымае розныя прэвентыўныя меры па прадухіленні распаўсюджвання ліхаманкі Эбола.





