У Мінску спынены хуліганскі ўчынак у краме.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 23 кастрычніка ў 15.02 на пульт службы міліцыі «102» паступіла паведамленне аб тым, што невядомы мужчына б'е шкло ў краме па вуліцы Жылуновіча. Супрацоўнікі міліцыі, што прыбылі па выкліку, у памяшканні крамы ўбачылі маладога чалавека, які пагражаў дзвюм жанчынам рыльцам ад разбітай шкляной бутэлькі.
Міліцыянеры затрымалі зламысніка. Яго дзеянням даецца прававая ацэнка, а таксама высвятляюцца акалічнасці здарэння.





