Перамены, пра якія спяваў саліст гурту «Кіно» Віктар Цой — гэта не перамены палітычнага ладу, а перамены асобы.
Пра гэта ў чацвер, 23 кастрычніка, гітарыст з першага складу групы «Кіно» Аляксей Рыбін распавёў у эфіры тэлеканала Дождь.
«Перамены, пра якія спяваў Віктар, — гэта не перамены палітычнага ладу. <…> Гэта перамены значна больш глыбокія ўнутры сябе, пра якія спявалі, пісалі, малявалі, ляпілі ўсе мастакі свету», — распавёў Рыбін.
«Што тычыцца нонканфармізму — мы ніколі не былі нонканфармістамі.
Я маю на ўвазе той гурт «Кіно» таго перыяду, калі мы гралі з Алегам [барабаншчык Алег Валінскі нядаўна прызначаны кіраўніком Кастрычніцкай чыгункі ў Расіі, што аб'ядноўвае інфраструктуру Паўночнага захаду Расіі, у тым ліку Пецярбург і Маскву — НН] і з Віктарам.
Ды і потым таксама, бо мы займаліся музыкай, уласна, і ўсё», — падкрэсліў Рыбін.
Варта зазначыць, што песня «Перамен» Віктара Цоя стала таксама адным з сімвалаў пратэсту падчас маўклівых акцый у Мінску ўлетку 2011 г.
А вось выкананне «Перамен» у Мінску, у Палацы Рэспублікі, 16 кастрычніка 2014 г.





