Вячэрняя паездка 22 кастрычніка па прыгранічнай тэрыторыі для двух жыхароў Маларыцкага раёна павярнулася адміністрацыйнай адказнасцю адразу па пяці артыкулах КоАП.

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, маладых людзей на аўтамабілі «Міцубісі» спынілі брэсцкія пагранічнікі падчас праверкі выканання правілаў знаходжання ў пагранічнай паласе. Пропускаў, якія давалі б права ўезду на рэжымную тэрыторыю, у вадзіцеля і пасажыра не было. 

Парушальнікі не толькі праігнаравалі законнае патрабаванне супрацоўнікаў пагранічнай службы заглушыць матор і выйсці з аўтамабіля, але і паспрабавалі ўцячы — пачалі рабіць рух заднім ходам. Пры гэтым не разлічылі дыстанцыю і сутыкнуліся са службовым аўтамабілем пагранічнікаў. 

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Маларыцкага РАУС, якія склалі пратаколы па трох артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Забароненых да перамяшчэння тавараў у іншамарцы не знойдзена.

Таксама маладым людзям давядзецца адказваць за парушэнне пагранічнага рэжыму і непадпарадкаванне законным патрабаванням пагранічнага атрада. Ім выпісаны позвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?