Шэсць чалавек параненыя ў выніку страляніны ў амерыканскай школе ў штаце Вашынгтон на захадзе краіны, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Як паведамляе выданне Seattle Times, адзін з вучняў адкрыў агонь у школе Marysville-Pilchuck ў пятніцу раніцай.
Дэталяў паліцыя пакуль не апублікавала, аднак паведамляецца пра шэсць параненых. Паврдле дадзеных выдання, частка вучняў была эвакуяваная з будынка школы, частка застаецца ў класных памяшканнях.
На сайце навучальнай установы паведамляецца, што школа зачыненая «ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй». Аб характары таго, што адбылося, нічога не гаворыцца.
На кадрах, якія трансляваў мясцовы тэлеканал King5, відаць, што дзяцей выводзяць з будынка, пры гэтым ніхто не бяжыць.





