24 кастрычніка ў другой палове дня (прыкладна ў 14.30) Сямён Раманенкаў накіроўваўся на гурток у Палац дзяцей і моладзі (па вуліцы Старавіленскі тракт, 41 у Мінску). Але на занятках так і не з'явіўся. Некалькі гадзін па ўсім горадзе яго шукалі родныя, міліцыя і валанцёры.

Пра тое, што хлопчык знайшоўся, стала вядома ў 20.25. На вуліцы Каменнагорскай (на якой ён жыве) на дзіця звярнула ўвагу неабыякавая жанчына. Даведаўшыся, што ён згубіўся, яна прывяла яго дадому і паведаміла ў міліцыю пра яго месцазнаходжанне.

Ніколі не заставайцеся абыякавымі. Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» дзякуе ўсім, хто прымаў удзел у пошуках хлопчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0