А [новы фільм Віктара Аслюка] «Рускі» не атрымаўся… Мой амаль аднакурснік-філфакавец Віктар не здолеў перадаць ідэю Максіма Гарэцкага: забіўшы ўкраінца, беларус спрабуе апраўдацца тым, што ён рускі, спрабуе схавацца за «зборную» адказнасць за злачынства і вар'яцее.
Уклаўшы ж у вусны ўкраінца нямецкую песню, Віктар апраўдвае забойства. А пасля, закапаўшы ворага, аўтар фільма нібы ачалавечвае свайго героя…





