Ва Украіне — «дзень цішыні» перад пазачарговымі парламенцкімі выбарамі.
Час, адведзены для вядзення перадвыбарнай агітацыі, завяршыўся апоўначы пятніцы, у ноч на суботу агітацыйныя матэрыялы павінны быць прыбраныя ва ўсіх населеных пунктах краіны.
Вынікі сацапытанняў таксама забаронена агучваць з 24.00 пятніцы.
На пазачарговых выбарах змогуць быць абраныя максімум 438 дэпутатаў з 450: выбары праводзяцца па змяшанай сістэме, у Крыме і Севастопалі размешчаны 12 мажарытарных акругаў, а паводле статуту часова акупаваных тэрыторый, там выбары праводзіцца не будуць.
Грамадзяне Украіны, якія жывуць у Крыме і Севастопалі, змогуць прагаласаваць за кандыдатаў па партыйных спісах на мацерыковай частцы краіны па спрошчанай працэдуры. Па такой жа працэдуры могуць прагаласаваць жыхары Данецкай і Луганскай абласцей.
Усяго ва Украіне налічваецца без уліку Крыма і Севастопаля 33,57 млн выбаршчыкаў, у тым ліку 3,3 млн у Данецкай і 1,77 млн у Луганскай абласцях, за мяжой — 496 тыс чалавек.
Ва Украіне без уліку Крыма і Севастопаля створана 213 акругаў, за мяжой будуць дзейнічаць 112 выбарчых участкаў: у Расіі (6), Германіі (5), ЗША, Польшчы і Італіі — па 4.
Выбары могуць адбыцца ў 13-ці акругах у Данецкай вобласці і 5-ці — у Луганскай.
Выбары будуць праводзіцца на тэрыторыях, падкантрольных украінскім уладам.





